Эмблема школы
 

Традыцыі школы

Дзень ведаў

Прыгожа апранутыя, з пышнымі букетамі і каляровымі шарамі, усхваляваныя вучні і расчуленыя бацькі прыйшлі 1 верасня на ўрачыстаую лінейку, прысвечаную пачатку новага навучальнага года. Са словамі прывітання выступіла дырэктар школы Свірыдава Вольга Аркадзьеўна і павіншавала самых маленькіх — першакласнікаў, а сёлета іх у нас 16 чалавек. Засяроджаныя выпускнікі ўручылі ажыўленым першакласнікам першую кнігу — падарунак ад Прэзідэнта “Беларусь — наша Радзіма” з абноўленым мультымедыйным дадаткам.

З Днём ведаў вучняў павіншавалі госці: дырэктар ДП “Саўгас “Рачкавічы” Красуцкі Мікалай Рыгоравіч, старшыня Рачкавічскага сельскага выканкама Шнэк Аляксандр Міхайлавіч, дырэктар ВВЗ “Колас” Тумашчык Алена Леанідаўна, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Бандарэнка Алена Іванаўна і настаяцель храма аг. Лядно Андрэй Мандзік.

Першы званок далі адзінаццацікласнік Барысевіч Уладзімір і першакласніца Макаўкіна Лізавета на першы ўрок “Нам мір завешчана берагчы!”.

На ўрачыстай лінейцы быў дадзены старт раённай акцыі “Падары ўсмешку міру”.У неба ўзляцелі бела-чырвоныя шары.

У Дзень ведаў з вучнямі правялі гутаркі па правілам бяспечных паводзін інспектар ДАІ Бацюк А,К., інспектар Слуцкага РАНС Максімовіч У.А., участковы інспектар ІСН Слуцкага РАУС Дзядок А.У.

Фотагалерэя "Дзень ведаў"


Дзень самакіравання

Стала традыцыяй штогод праводзіць Дзень самакіравання. Вучні з натхненнем чакаюць гэты дзень, каб пабыць у ролі адміністрацыі школы, настаўніка, класнага кіраўніка, а затым павіншаваць усіх настаўнікаў школы і былых настаўнікаў-ветэранаў з іх прафісійным святам — Днём настаўніка і пажадаць ім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у іх нялёгкай працы.

Вучні падрыхтавалі святочны канцэрт і сюрпрыз для настаўнікаў — святочны каравай і кветкі.

На свяце прысутнічалі госці — намеснік дырэктара ДП “С-з “Рачкавічы” Красуцкая В.М., якая таксама павіншавала ўсіх з Днём настаўніка, шчыра падзякавала за адказную, высакародную працу і пажадала здароўя, удачы і дабрабыту.

Фотагалерэя "Дзень самакіравання"


Последний звонок

Ясный майский день собрал учеников, их родителей, педагогов и гостей школы на линейке, посвящённой празднику последнего звонка. Особенно волнительным это событие было для выпускников, которые покидают стены родной школы. Во время линейки ребята принимали поздравления от директора школы, многочисленных гостей, первой учительницы и классных руководителей.

Символичным моментом праздника стала передача летописи и символического ключа ученикам 10 класса, которые также поздравили своих старших товарищей.

Продолжением праздника стал вальс выпускников, после которого ребята выстроились в круг и с воздушными шариками в голубое небо отправили свои самые заветные желания. После, ребята взялись за руки и как одна большая семья исполнили песню, посвящённую последнему звонку.

Кульминацией праздника стал последний звонок, который дали ученица 1 класса Маковкина Елизавета и ученик 11 класса Борисевич Владимир.

Фотагалерэя "Последний звонок"


Выпускной бал

9 июня 2017 года состоялся выпускной бал для одиннадцатиклассников нашей школы.

Фотагалерэя "Выпускной бал"


Праца на зямлі — пачэсная праца

Штогод тэрыторыя школы ўпрыгожваецца пышнымі кветнікамі і клумбамі. Вялікая заслуга ў гэтым вучняў і настаўнікаў школы.

Фотагалерэя "Праца на зямлі — пачэсная праца"


Навучальны год 2015/2016
Навучальны год 2014/2015
Навучальны год 2013/2014
Навучальны год 2012/2013
Навучальны год 2011/2012
Навучальны год 2010/2011
Навучальны год 2009/2010
Навучальны год 2008/2009
Навучальны год 2007/2008
 
Правільны XHTML 1.0 Transitional!   Правільны CSS!