Эмблема школы
 

Бацькам і вучням

Кожны год для адораных і матываваных дзяцей на працягу года праводзяцца:

  • алімпіяды па прадметах
    • школьныя (верасень — для вучняў 5-11 класаў па тэкстах РАА, люты — для вучняў 1-4 класаў),
    • раённыя (лістапад — для вучняў 8-11 класаў, сакавік — для вучняў 1-8 класаў),
    • абласныя (студзень),
    • рэспубліканскія (сакавік),
    • международныя (ліпень);
  • конкурсы па прадметах:
    • «Глобусёнок», 6-11 классы (октябрь), «Инфомышка», 3-9 классы (октябрь), «Колосок», 2-6 классы (ноябрь), «Белка», 7-11 классы (ноябрь), «Журавлик», 3-11 классы (декабрь), «Зубрёнок», 6-11 классы (январь), «Синица», 7-11 классы (январь), “Буслік”, 3-11 класы (люты), «Кенгуру», 1-11 классы (март), «Лингвистёнок», 3-11 классы (апрель), «Кентаврик», 3-11 классы (май), «Олимпионок», 3-11 классы (май) — конкурсы платныя (кошт за ўдзел у адным конкурсе 2 рубля);
  • дыстанцыйныя алімпіяды па прадметах — платныя,
  • конкурсы праектных і даследчых работ:
    • раённы (люты — для малодшых школьнікаў, май — для вучняў 5-11 класаў),
    • абласны (кастрычнік),
    • рэспубліканскі (люты),
    • международны ( на працягу года),
  • рэпетацыйнае тэсціраванне для выпускнікоў — 1 этап (лістапад), 2 этап (люты), 3 этап (сакавік) — платнае (кошт за ўдзел па адным прадмеце 7 рублёў);

Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні (і камп’ютарным, і на папяровых носьбітах) складае 7 рублёў за кожны прадмет.


Платные услуги по подготовке к ЦТ в 2016 году

На базе учреждений общего среднего образования для учащихся 11-х классов, в том числе учащихся близлежащих учебных заведений и выпускников прошлых лет, организованы в 2016 годе платные услуги по системному повторению и подготовке к централизованному тестированию по следующей тематике*:

  • Математика. Обобщение и систематизация. Подготовка к ЦТ.
  • Физика. Обобщение и систематизация. Подготовка к ЦТ.
  • Химия. Обобщение и систематизация. Подготовка к ЦТ.
  • .
  • Русский язык. Обобщение и систематизация. Подготовка к ЦТ.
  • Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя. Падрыхтоўка да ЦТ.
  • Гісторыя Беларусі. Абагульненне і сістэматызацыя. Падрыхтоўка да ЦТ.

Новыя правілы для абітурыентаў

Абітурыенты, якія будуць здаваць будучым летам ЦТ і якім не пашчасціць стаць студэнтамі, пры жаданні змогуць паспрабаваць паступіць са сваімі сертыфікатамі і ў наступным годзе. Прыёмныя камісіі будуць прымаць у абітурыентаў у 2018 годзе сертыфікаты як узору 2018 года, так і вынікі здачы ЦТ у 2017 годзе (будзе магчымасць выбраць з вынікаў здачы ЦТ за два гады сертыфікаты з найлепшымі для сябе баламіі заявіць у прыёмную камісію). Павелічэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ на два гады — адно з галоўных новаўвядзенняў, запісаных у новых Правілах прыёму ў ВНУ і ССНУ, якія былі зацверджаны Указам кіраўніка нашай дзяржавы 9 студзеня 2017 года.

Яшчэ адно важнае новаўвядзенне — магчымасць здачы ЦТ па чатырох вучэбных прадметах. А вось баяцца змяненняў у структуры ЦТ у гэтым годзе не варта. Частка А (з варыянтамі адказаў) і В (без прадстаўлення выбару) застанецца ва ўсіх тэстах. Істотным плюсам можна лічыць з’яўленне трох рэзервовых дзён для здачы ЦТ (раней быў прадугледжаны ўсяго адзін такі дзень).

Значна спрашчаюцца ўмовы для паступлення абітурыентаў на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю. Яны змогуць здаваць па выбары або ЦТ і падаваць у прыёмную камісію свае сертыфікаты, або здаваць унутраныя экзамены (абітурыенты будуць здаваць толькі два ўступныя іспыты па профільных прадметах).

Вельмі важнае значэнне ў новай рэдакцыі правілаў тычыцца выпускнікоў педагагічных класаў. Адзнакі па профільных прадметах у іх павінны быць не ніжэй за 8 балаў, а па ўсіх астатніх прадметах школьнай праграмы — не ніжэй як 7 балаў. Акрамя таго, старшакласнікі павінны абавязкова засвоіць праграму факультатыва “Увядзенне ў педагагічную прафесію аб’ёмам 140 вучэбных гадзін за два гады. І, нарэшце, кожны прэтэндэнт на льготу павінен будзе атрымаць разгорнутую характарыстыку- рэкамендацыю, зацверджаную педсаветам. А яна выдаецца па выніках створанага адзінаццацікласнікам уласнага партфоліа. Выпускнікам педагагічных класаў, якія будуць паступаць па выніках субяседавання, трэба будзе адпрацаваць па размеркаванні пяць гадоў, а не два.

Захавалася льгота на паступленне без экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці таксама і для ўладальнікаў школьных медалёў, дыпломаў аб заканчэнні ССНУ з адзнакай і пераможцаў алімпіяд.


Для абітурыентаў, якія плануюць паступаць у ССНУ

Для выпускнікоў базавай і сярэдняй школы раней распаўсюджвалася абмежаванне — ім трэба было мець у атэстаце мінімум 4 балы па рускай (беларускай) мове і профільным прадмеце. Зараз абмежаванне ў дачыненні да рускай (беларускай) мовы знятае, а засталося толькі па профільным прадмеце.

Выпускнікоў 11-х класаў, якія не прайшлі ў бягучым годзе па конкурсе, па іх жаданні могуць залічыць на вакантныя месцы ў групы на базе 9-х класаў, набраныя год таму, але гэта будзе магчыма толькі пры ўмове, калі ў такіх групах ёсць вакантныя месцы. Акрамя таго, для выпускнікоў сярэдняй школы, якія паступаюць у ССНУ, прадугледжана магчымасць здачы трох прадметаў на ЦТ, хоць прыёмнай камісіяй будуць брацца пад увагу ўсё роўна толькі два сертыфікаты (каб пашырыць магчымасць выбару сярод спецыяльнасцяў).


Прыёмная кампанія стартуе на чатыры дні пазней

Міністэрства адукацыі вызначылася з тэрмінамі падачы дакументаў у прыёмныя камісіі і залічэння абітурыентаў. Прыёмныя камісіі будуць прымаць у абітурыентаў дакументы з 12 па 17 ліпеня (летасьпрыём дакументаў на “бюджэт” распачынаўся 8 ліпеня).

З 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні — экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання.

Тэрміны залічэння на “бюджэт” наступныя: па 24 ліпеня — у ВНУ сілавых ведамстваў, па 28 ліпеня — у творчых, сельскагаспадарчых і іншых ВНУ.

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў рамках дадатковага набору будзе весціся ў ВНУ сілавых ведамстваў — з 26 па 28 ліпеня (залічэнне па 30 ліпеня), у творчых ВНУ — з 29 па 30 ліпеня (залічэнне па 1 жніўня) і сельскагаспадарчых і іншых ВНУ — з 30 ліпеня па 1 жніўня (залічэнне па 3 жніўня).

Тэрміны залічэння на платную форму навучання ў ВНУ сілавых ведамстваў — па 2 жніўня, у творчых ВНУ — па 3 жніўня, у сельскагаспадарчых і іншых ВНУ — па 6 жніўня.

“Парогі” на ЦТ не змяніліся

Міністэрства адукацыі вызначылася з тэставымі баламі, якія будуць сёлета прыраўноўвацца на ЦТ да нездавальняючай адзнакі.

Па беларускай або рускай мове нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 19 балаў для філалагічных спецыяльнасцяў і ад 0 да 9 балаў — для астатніх спецыяльнасцяў. Калі матэматыка, фізіка, хімія, біялогія з’яўляюцца першай профільнай дысцыплінай, то нездавальняючымі прызнаюцца адзнакі ад 0 да 14 балаў. Станоўчым вынікам лічацца 15 балаў і больш. Калі тыя ж дысцыпліны з’яўляюцца другім профільным іспытам, то планка патрабаванняў зніжаецца і абітурыенту дастаткова набраць усяго 10 балаў (нездавальняючымі лічацца ад 0 да 9 балаў).

Калі першай профільнай дысцыплінай з’яўляюцца гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія і замежныя мовы, нездавальняючымі лічацца балы ад 0 да 19. Калі гэта другая профільная дысцыпліна, то трэба будзе набраць не менш як 15 балаў.

Самыя нізкія парогавыя значэнні ўстаноўлены для абітурыентаў, якія будуць сёлета паступаць у ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэтыграмадзянскіэ ВНУ. Для таго каб удзельнічаць у конкурсе, ім дастаткова будзе набраць усяго 5 балаў па вучэбных прадметах з пераліку на ЦТ.

Такім чынам “парогавыя” значэнні балаў на ЦТ, якія дазваляюць удзельнічаць у конкурсе на званне студзента ВНУ, засталіся на ўзроўні 2016 года.

ЦТ распачнецца на дзень раней

Стаў вядомы графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2017 годзе.

Экзаменацыйная кампанія стартуе ў панядзелак 12 чэрвеня — у гэты дзень абітурыенты будуць здаваць на ЦТ беларускую мову, 14 чэрвеня — рускую мову, 16 чэрвеня — грамадазнаўства, 18 чэрвеня — матэматыку, 20 чэрвеня — біялогію, 22 чэрвеня — замежныя мовы, 24 чэрвеня — хімію, 26 чэрвеня — фізіку, 28 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 30 чэрвеня — геаграфію, 2 ліпеня — сусветную гісторыю найноўшага часу.

Рэгістрацыя на ЦТ распачнецца 30 красавіка і будзе доўжыцца па 3 чэрвеня. Выдача сертыфікатаў у пунктах правядзення ЦТ распачнецца 10 ліпеня.

Рэгістрацыя на ЦТ распачнецца 2 мая і будзе доўжыцца па 30 мая. Пункты рэгістрацыі будуць працаваць па рабочых днях тыдня з 9.00 да 19.00 і па суботах 13 і 27 мая — з 9.00 да 18.00. Пасля падачы заявы абітурыент атрымлівае ў работніка пункта рэгістрацыі рахунак і ажыццяўляе аплату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ. Гэта сума складае 0,1 базавай велічыні (2 рубля 30 капеек) за адзін вучэбны прадмет.

Выдача сертыфікатаў у пунктах правядзення ЦТ распачнецца 10 ліпеня.


Выніковая атэстацыя вучняў на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі


По вопросам организации экзаменов звоните по телефону:
(8 017) 95 73 5 36 — директор школы Свиридова Ольга Аркадьевна, заместитель директора по учебной работе Жогла Наталья Семеновна.


Інфармацыя і вынікі размешчаны на сайтах:

www.bakonkurs.by — ОО «Белорусская ассоциация «Конкурс»

www.moiro.by — ГУО «Минский областной институт развития образования» Работа з дзяцьмі і вучнямі. - Алімпіяды. Дыстанцыйныя і інтэрнэт- алімпіяды. - Конкурсы. - Турніры.

www.uni.bsu.by — Сайт «ЮНИ-центр-XXI» - факультет прикладной математики и информатики БГУ. Научно-исследовательская дея

e-vedy.adu.by — НАЦИОНАЛЬНЫЙ ИНСТИТУТ ОБРАЗОВАНИЯ. Дистанционное обучение.

www.rikc.by — УО «Республиканский институт контроля знаний» (РИКЗ)

Навучальны год 2015/2016
Навучальны год 2014/2015
Навучальны год 2012/2013

 
Правільны XHTML 1.0 Transitional!   Правільны CSS!