Эмблема школы
 

Бібліятэка

15 верасня ў Слуцку адзначаўся Дзень бібліятэк, прысвечаны Году культуры. У гэты дзень падводзіліся вынікі V фестываля летняга дзіцячага чытання, які праводзіўся з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2016 года.

Ніякі Інтэрнэт не заменіць кнігу. Так, ён — канкурэнт, але цікавасць да друкаваных выданняў была, ёсць і будзе. Вынікі фестывалю дзіцячага чытання ўпэўніваюць у гэтым. Палюбіўшы кнігу з дзяцінства, немагчыма адмовіцца ад яе, асаблівы гук шорхату старонак не заменіць нішто.

Бібліятэка — не толькі захавальніца кніг, гэта перш за ўсё творчая пляцоўка. Чытанне — гэта творчасть і вялікая праца. Але ж такая праца дапамагае ў выхаванні, развіцці асобы. Беларускі першадрукар Францыск Скарына заклікаў любіць і шанаваць родную мову і кнігу. Пагэтаму мы павінны сябраваць з кнігай. Кніга — найлепшы сябра, яна вучыць, выхоўвае, развівае, натхняе, адкрывае ўвесь свет.

Наша бібліятэка налічвае кніжны фонд — 13 638 экзампляраў: 11 193 — мастацкая літаратура, 2 445 — вучэбная літаратура. У Год культуры колькасць чытачоў — 132 чалавекі: 113 вучняў і 19 настаўнікаў. Лепшымі чытачамі з’яўляюцца вучні малодшых класаў. Сярод іх можна адзначыць наступных вучняў — Каліноўская Дар’я і Ножына Дар’я (5 клас), Пішчэўская Марыя і Пагарэла Ксенія (4 клас). Слабей чытаюць вучні 5-8 класаў. Вучні старэйшых класаў чытаюць галоўным чынам праграмную літаратуру.

Бібліятэкарам працуе Красоўская Ала Анатольеўна са шматгадовым стажам работы. У бібліятэцы арганізаваны пастаянна дзеючыя выставы:

  • На зямле, апалённай Чарнобылем
  • Здоровью надо помогать
  • Калі чалавек сабе вораг
  • Наша планета — наша здароўе
  • Спорт для ўсіх
  • Растительный и животный мир «Красной книги»
  • Па старонках роднага краю
  • Мы і наша Зямля
  • Экалогія: трывога нарастае
  • Жыву ў Беларусі і тым ганаруся
  • Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь
  • Мая родная Спадчына
  • Спасибо солдатам Победы за то, что не знаем войны
  • У полымі другой сусветнай вайны
  • Тых дзён далёкіх не забыты раны
  • Слутчына: край мужнасці і славы
  • Навінкі літаратуры
  • У дапамогу выпускнікам
  • Метадычная літаратура
  • Беларусі дзіцячы фальклор

Таксама арганізоўваюцца выставы да знаменальных дат. У сучасны момант дзейнічаюць новыя выставы:

  • 2016 —Год культуры
  • Слуцку 900 гадоў

Фотагалерэя "Бібліятэка"


Навучальны год 2014/2016

Навучальны год 2010/2012

Навучальны год 2009/2010

 
Правільны XHTML 1.0 Transitional!   Правільны CSS!