Эмблема школы
 

Вітаем вас на афіцыйным сайце ДУА "Лядненская СШ"

Адрас Ляднянскай школы

Школа размешчана на тэрыторыі СДУП с-с “Рачкавічы”, гэта ўскраек заходняй часткі Слуцкага раёна.

Вёска Лядна ў Рачкавічскім сельскім савеце – цэнтр с-с “Рачкавічы”. Назва ад слоў “Ляда”, “Лядзіца” – дзялянка высечанага лесу, так званыя высечкі. У геаграфічным слоўніку 1888 года значыцца: “Лядна... мясцовасць хвалістая, глеба ўраджайная, мае 30 паўнадзельных участкаў зямлі. Жывуць 729 жыхароў, або двухполаў, 106 двароў”.

Дзякуючы рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла школа павінна стаць сапраўдным цэнтрам сацыякультурнага жыцця ў сельскай мясцовасці. Яна павінна набыць сучасны выгляд, істотна палепшыць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. Навучальныя ўстановы аграгарадкоў ні ў чым не павінны саступаць гарадскім школам і гімназіям.

Вёска Лядна атрымала статус аграгарадка са снежжня 2010 года і стала называцца аграгарадок Лядна. З’явіліся новыя вуліцы Шасейная і Школьная, на якіх размясціліся 20 новых будынкаў для жыхароў вёскі Лядна. Калі школа ўвайшла ў склад аграгарадка, у ёй быў часткова зроблены капітальны рамонт спартыўнай залы, актавай залы, калідора на 2-ім паверсе, уваход у фае.

У 2013 – 2014 гг. зроблены капітальны рэмонт харчовага блока ў школьнай сталоўцы, пляцоўкі каля цэнтральнага ўваходу ў школу, агароджы вакол школы і двух вучэбных кабінетаў — кабінет пачатковых класаў і кабінет геаграфіі.

На завяршэнне 2014/2015 навучальнага года зроблены рамонт санвузлоў на I і II паверхах школы для хлопчыкаў і дзяўчынак, комнаты гігіены для дзяўчынак на II паверсе, санвузлы для персанала школы на I і ІІ паверсе. Усё гэта выканана ў сучасным стылі за кошт бюджэтных сродкаў Слуцкага райвыканкама гасспосабам.

 
Правільны XHTML 1.0 Transitional!   Правільны CSS!